Среда, 1 Января 2014

2 снежня ў Малой зале драматычнага тэатра адбылася прэм’ера казкі “Хлопчык-зорка” па п’есе Оскара Уайльда. Паглядзець на лялек прыйшлі бацькі з дзеткамі. Маленькія аматары мастацтва з захапленнем глядзелі на сцэну, і, здаецца, самі перажывалі ўсе прыгоды казачнага Хлопчыка. Дарослыя ж сядзелі ў задуменні, іх таксама краналі вечныя праўды спектакля.

Дзіўная штука – лялечны тэатр: свет падае на лялек, але ў той жа час ты бачыш цені акцёраў, часам іх твары. Спачатку цяжка зарыентавацца: ці то трэба глядзець на ляльку, ці то на акцёра, які размаўляе ў гэты момант. Але хутка сюжэт зацягвае.

Адзін хлопчык быў упэўнены, што яго маці – зорка. На дзіва прывабны, ён заўсёды жыў думкай, што ён лепшы ў свеце. Але аднойчы хлопчык сустракае сваю родную маці. Калі малы дазнаецца пра тое, што яго маці не зорка, а простая жабрачка, ён адмаўляецца ад яе. І тады з’яўляецца д’ябал (чорт, ці іншая чорная істота), які прапаноўвае хлопчыку чароўны пыл, з дапамогай якога той стане яшчэ больш знакамітым і прыгожым… Праходзіць нейкі час, і вось ужо хлопчык знаходзіцца ў залежнасці ад чароўнага пылу і страчвае прыгажосць. Ён нікому больш не патрэбны…

Хлопчык нарэшце спазнае, што прыгажосць не вечная, а дабрыня дзее цуды, і яму прыходзіцца адпрацоўваць свае абавязкі (ці карму, як каму болей даспадобы).

З дапамогай такога яркага і глыбокага сюжэта глядач мог адчуць казачны настрой, апынуцца ў дзяцінстве і ў той жа час зразумець нешта вечнае.

Дарэчы, 17 снежня у рэканструяваным будынку лялечнага тэтра адбудзецца прэм’ера “Казкі пра чароўны гадзіннік”.


Птушка

Фота: Яўген Кандратовіч

АВТОР: | РУБРИКА: СОВЕТЧИК
(4 ГОЛОСОВ, В СРЕДНЕМ: 5,00 ИЗ 5)
Loading ... Loading ...