Среда, 1 Января 2014

Welcome to Юравічы!

Размещено: 16 августа 2012 в рубрике TRIPS
Теги:
| Нет комментарий | Просмотров: 237

Маманты, езуіты і дзейсны жаночы манастыр – зацікавіла? Тады go з намі ў Юравічы, у звычайную на першы погляд вёску з незвычайным мінулым. Дзяніс Марсэль правядзе вас па сцежках адной з першых стаянак нашых продкаў, пакажа дзе езуіты зрабілі свой рэлігійны цэнтр Палесся і куды зараз адводзяць маладых дзяўчынак для служэння Усявышняга.

 

З Юравічамі я ўпершыню “сустрэўся” на ўроке гісторыі, дзе паведамлялася пра адну з першых стаянак першабытных людзей, і на старонках знакамітай Палескай хроніцы “Людзі на балоце” Івана Мележа. Больш пра гэта месца я нічога не ведаў.

І вось, знойдучы ў сябе сілы, падрыхтаваўшыся, сёў з ранку на аўтобус і рушыў у нязведанную вёску. Першае што кінулася ў вочы, калі выйшаў з аўтобусу, гэта прыгожы сучасны будынак і помнік Леніну, які велічна стаяў на апастаменце і глядзеў крыху ў бок. На супраць гэтага будынку і помніка, праз дарогу знаходзіца райпошная крама, якая працуе па графіку. Працуе ня доўга, і хутка зачыняеца. Паспрабаваў зайсці туды перад самым зачыненнем, але не атрымалася. А вось дзеля “сваіх” калі ласка, і хоць афіцыйна яна ўжо не працуе, то каля гадзіны туды соўкаліся мясцовыя. (Мабыць таму і адвярнуў свой твар крыху ў бок правадыр сусветнага пралетарыята). На шчасце гэта не адзіная крама. Не падалёку ад гэтай працуе яшчэ адна, але ўжо прыватная і кругласутачная. Праўда, адшукаць яе атрымалася не адразу. Ад “Леніна” есць два накірунка: налева да знакамітай стаянкі, направа – да файнага возера “Ліцвін”. Ідзем направа! Каб трапіць да стаянкі трэба падняцца па бетонай лесвіцы. На першым прыпынку ідзе будаўніцтва музею, таму нічога цікавага тут няма, а толькі жалезныя пруты, дошкі і іншыя будаўнічыя матэрыялы. Падвіпіўшыя мясцовыя жыхары казалі, што менавіта на гэтым месцы былі знойдзены рэшткі косткаў 2-х мамантаў. Мамантаў я не знайшоў, але крочыў далей. Падняўся на самы верх  узвышша і прад мной паўстаў лес і прасёлачныя сцежкі.

       

Для тых, хто першы раз тут, цяжка зарыентавацца. Я прайшоўся ўнізе па колаваму ірву, дзе некалі праводзіліся раскопкі старажытнага городу,выйшаў      на сцежку, якая вывела мяне да дарогі. Знак паведаміў аб тым, што злева знаходзіца комплекс былога калегіума езуітаў 1717г.  Яго вежы ўжо былі бачны і знаходзіўся ён не далёка. Вось яно – містыфікаванае і акультаванае месца езуітаў. Увайшоў туды без перашкодаў. Там працоўныя езуіты рамантавалі калегіум і не звярталі на мяне ўвагі. А яго галоўны ўваход  быў адчынены.

Тыя, хто прыязджаюць сюды з экскурсіяй, не трапляюць туды (з-за рамонту) і таму нельга прачуць гістарычнасць  калегіуму. Аднаго агульнага віда не хопіць.  Але мне пашчасціла “дакрануца” да гісторыі, адчуць ту забытую эпоху мне дапамог прагляд усяго калегіума знутры (дзе толькі гэта магчыма было).

 

Акрамя калегіума ў двары знаходзіцца яшчэ два манастыра. Адзін з якіх дзейсны жаночы, другі мужчынскі (зачынены). Пакуль я разглядаў наваколле і прыслухоўваўся не бяжыць ці дзе мамант, у жаночым манастыры ў гэты час адбывалася служба. Нечакана адчыніліся дзверы і на ганак выйшаў мужчына, які ветліва паклікаў мяне ўнутар. Карыстаючыся момантам я ўвашоў. Бачна было, што тут нядаўна прайшоў рамонт: сучасная плітка, адбеленыя сцены, месцамі ляжаць матэрыялы. Нягледзячы на гэта, тут было ўтульна, калідор з карцінамі на сценах узгадваў галерэю. Малодзенькія дзяўчынкі не спыняліся і не размаўлялі са мною, шпарка праносіліся па калідору, нагадваючы прывідаў у чорным. Кажуць як толькі ім спаўняецца 14 іх адразу аддаюць у манастыр (хутчэй за ўсё мясцовы жарт). Падзякаўшы за прагляд, вярнуўся ва двор, адтуль па сцежцы, якая мяне сюды вывела  і зноў прышоў да “Леніна”.

На вочы больш нічога цікавага не траплялася, акрамя цыган і падпітых мужыкоў.

Калі вы ўсёж такі вырашалі ўсталяваць “сувязь” з продкамі, набрацца энергіі старажытнасці і паглядзець усё сваімі вачамі, то Юравічы Вас чакаюць (ну калі не яны, то мясцовыя езуіты дакладна будуць вам рады і шмат чаго  распавядуць). Welсomе!

 

АВТОР: | РУБРИКА: TRIPS
(НЕТ РЕЙТИНГА)
Loading ... Loading ...