Среда, 18 Июня 2025

Пачатак красавіка адзначыўся для гарадзенцаў “цяжкаметалёвага веравызнання” сапраўды знакавай падзеяй – канцэрт у рамках вялікага тура аўтарытэтных прадстаўнікоў польскай black/death сцэны DEVILISH IMPRESSIONS.

А сустрэча магла і не адбыцца. 29 сакавіка мікрааўтобус, у якім ехалі музыкі,  урэзаўся ў бетонны стоўб за 30 км ад Ульянаўска. Як зазначыў Quazarre (вакал, гітара), на шчасце, усё скончылася ў асноўным невялікімі траўмамі. Пацярпела больш за ўсё рытм секцыя: зламаны нос у Vraath’a (басіст) і 7 швоў у вобласці рота і падбародка ў Icanraz’a (барабаншчык). Астатнія, у тым ліку хлопцы з Little Dead Bertha і Endless Gloom (саппорт на расейскай частцы тура) абышліся сінякамі і ранкамі. Нягледзячы на гэтыя непрыемнасці, тур працягнуўся амаль што без зменаў.

Падтрымку хэдлайнерам на гарадзенскай зямлі ажыццявілі ўжо добра вядомыя мясцовай публіцы DiscorD (groove metal) і STUFF (thash metal). Напярэдадні стала вядома, што раней заяўлены гурт TYRANTS (black metal) не возьме ўдзел у канцэрце, а заменяць іх менскі RIVERDALE (melodic death metal).

Не аднойчы ўжо польскі метал гучыць у сценах “Парламенту”, што дае падставы рабіць выснову – Польшча мае сваю асаблівую метал-сцэну, істотна адрозную ад іншых, асабліва ў галіне black/death’у. Таму не дзіва, што з’яўленне на сцэне DEVILISH IMPRESSIONS  літаральна ўзарвала публіку. Амаль усе, хто блукаў каля бару або сядзеў за столікамі ў момант аказаліся на танцполе. Якасны гук, сцэнічны вобраз, інфернальная атмасфера – ну і, канечне,  – зваротная рэакцыя публікі. Кліч вакаліста “ХЭЙ” адзываўся гучным рэхам у зале, пад час кожнага перапынку прысутныя скандзіравалі “ЯШЧЭ”. А ў знак падзякі гарадзенцам Quazarre сказаў, мякка кажучы=) : “Вы клёвыя!”

З.Ы. Ад імя прысутных рэдакцыя выказвае падзяку арганізатару гэтага і многіх іншых мерапрыемтсваў Арцёму Сярдзюку.

Кінгі
Фото – Дзмітрый Мінгіновіч