чуеш?
восень малоціць лісце…
ланцугамі, цапамі,
коламі ровароў зносіць кудыйсці…
будзе гарбата на зіму…
паспрабуй!
тонкі смак настальгіі,
цяпло ад чаканняў
імбіравым пледам сум перакрые,
і вочы заплючшыць ў дрымоце…
дакраніся!
ўсе гэта жывое
пральецца каханнем
усмешкаю, позіркам, мною-табою
і болей ніколі не згіне
бачыш?
вецер словы панес ад мяне
з вуснаў зняў і закінуў недзе “ля мора”…
вецер пройдзе, слова міма душы праміне
толькі моўчкі магчыма адчуць наваколле…
адчуваеш?…
Лисоид Котов (Лис)
Даспадобы!
Але наўрад ці існуе слова “цапамі”.
“Цепь” і ёсць ланцуг=)
З павагай.
А і сапраўды:)
будзе аўтарскае:)