Среда, 18 Июня 2025

Фестываль вулічнага мастацтва “Таямніцы гарадзенскіх вуліц” прайшоў у Гародні. У галоўным парку горада пад адкрытым небам сабраліся музыкі, танцоры, фаершчыкі, акторы ды іншыя аматары мастацтваў. Прыпыняліся “паглядзець, што за дзіва” і многія мінакі. Гэта ўжо другі фестываль вулічных мастацтваў у Гародні, арганізаваны тэатрам агню “Ergo bibamus”.

photo-by-kondratowich-20042013-29
Не часта ў парку Жылібера можна пабачыць штосьці акрамя высупленняў моладзі з пазнакай БРСМ. Аднак, увечары 20 красавіка тут адбывалася нешта незвычайнае. [Зразумела, што арганізатарам фэсту дапамагаў аддзел па справах моладзі Гарадзенскага аблвыканкама, але зялён-чырвоных сцяжкоў ды школьнікаў у гальштуках не было.] Пачалі фестываль фехтавальшчыкі з “Maskarada Matador”: зацікаўленныя дзядзькамі з мячамі, гледачы адразу мусілі саскочыць з лаўкаў ды падбегчы пад стужку. За стужку пускалі толькі фатографаў, якія таксама адразу занялі месца насупраць сцэны. Праз сваю нерухомасць многія з іх нагадвалі грыбы.
Пасля фехтавальшчыкаў выступалі музыкі гарадзенскага гурта Unbelievable. Спявалі пераважна па-беларуску, гэта быў іх першы выступ. Трэці нумар – вулічныя танцы ад гарадзенскай студыі “Adept”. Чацвёртымі былі мімы з “Амальгамы”. Некалькі “хвілінаў славы” для выступоўцаў – і яны ўжо сыходзяць са сцэны, не паспяваючы надакучыць. На іх месца прыходзяць іншыя: музыкі, акторы. А тым часам вакол сцэны збіраецца натоўп зацікаўленых гледачоў. І так увесь вечар. Выступаюць як гарадзенцы, так і госці з Гомеля, Менска, Баранавіч, Салігорска. Напрыканцы фестывалю, калі пачынае троху цямнець, з’яўляюцца фаершчыкі. Тады ўжо да сцэны дакладна не падступіцца: кола ахоўнікаў ды гледачоў сціскаецца. Вогненныя віры ўздымаюцца ў неба. Гучыць музыка.
Пра “Таямніцы гарадзенскіх вуліц” мы размаўлялі з Настассяй Роўбай, арганізатаркай фестывалю:
Растлумач, калі ласка, у чым асноўная мэта фэсту?
Асноўная ідэя фэсту – сабраць у адным месцы мноства творчых калектываў. Даць магчымасць шматлікім маладым гуртам, калектывам паказаць сябе, так бы мовіць “зрабіць першыя крокі на сцэну”. Гэта магчымасць абмяняцца досведам і прыцягнуць да сваёй творчасці новых людзей, паказаць, чым сёння займаецца моладзь.
Чым фэст адрозніваецца ад іншых гарадзенскіх мерапрыемстваў культурніцкага характару?
Адрозненне гэтага фэсту ад іншых гарадскіх мерапрыемстваў у тым, што тут бяруць удзел малавядомыя калектывы. Таксама на фестывалі былі прадстаўлены розныя кірункі сучаснага моладзевага мастацтва.
У чым плюсы ды мінусы супрацоўніцтва з гарадскімі ўладамі?
Плюсы ў тым, што ў нашага фэсту была выдатная апаратура, нам была прадстаўлена пляцоўка ў гарадскім парку. Былі вырашыны ўсе пытанні з іншымі інстанцыямі. Наконт мінусаў скажам так: вылучаных грошай хапіла толькі на апаратуру, у астатнім “Ergo Bibamus” спраўляўся саматугам.
Якія-небудзь вясёлыя недарэчнасці былі? Заўсёды ж ёсць гісторыя кшталту “ўсё пайшло не так, але мы выкруціліся, і ніхто нічога не заўважыў”…
У гэты раз абыйшлося без прыгод. Толькі што мы часам гублялі прыезджых артыстаў і даводзілася іх вызвоньваць і шукаць, каб яны не спазніліся да свайго выступу… надта ім Гародня спадабалася.
“Ergo Bibamus” зладзілі ўжо два фестывалі. Ці будзе трэці?
Мы гатовыя працягнуць у будучыні фэст. Гатовыя развіваць яго, зрабіць больш маштабным. Планы ёсць, але яны застануцца пры нас. :)


Алена Вольная
Фота: Яўген Кандратовіч

 

До сих пор ответов: 6

  1. Thumb up 0 Thumb down 0

    Портрет Марка (11 фото) бесподобный получился!

  2. Елена Ковальчук

    Thumb up 0 Thumb down 0

    Игорь Ходыко:
    – Фестиваль получился отличный!!
    орги наверное душу за него продали
    собрались потусили разобрались
    но подсценные штуки мало кто знает)
    за сценой был летали платья гитары барабаны чашки чая
    басисты разговаривали с танцорами фаерщики искали оборудование
    и главное организаторы очень слажено всех направляли и очень плодотворно бегали)))
    приняли приезжих очень тепло.
    нас всячечки обхаживали, можно сказать приняли нас как родных.
    фестиваль уже стал известен по всей беларуси
    и мы постараемся его продвинуть.

  3. Елена Ковальчук

    Thumb up 0 Thumb down 0

    Не только для битбоксеров это был не очень удачный день. Andrey Lеdovski, приглашенный музыкант из Минска:
    – У меня сегодня вообще все ни слава Богу. Начиная с поезда, в котором я ехал, заканчивая гитарой, которая сломалась, и мне вообще пришлось играть на чужой гитаре. Но так все круто, большое спасибо организаторам, очень здорово, что что-то подобное вообще мутится.

  4. Елена Ковальчук

    Thumb up 0 Thumb down 0

    Конечно, уличное искусство нельзя представить без хип-хопа. Самым ярким представителем был коллектив Sober. Битбоксерам удалось развеселить замерзшую публику)
    – Как вы узнали о фестивале?
    – Получили рассылку в интернете. Решили «талантик» показать. Вообще, нам не дали сделать саундчек перед выступлением, поэтому некоторые звуки просто не были слышны, из-за микрофона. Публика… немного вялая… но в целом организация хорошая, не жалуюсь.

  5. Елена Ковальчук

    Thumb up 0 Thumb down 0

    Группа No comments поделились эмоциями: «Мы участвовали в прошлом году, все было здорово. Сейчас погода подвела. Но публика, атмосфера – это миллион эмоций. К тому же, клевый ведущий?. Здорово, всегда приятно выступать на подобных фестивалях».

  6. Елена Ковальчук

    Thumb up 0 Thumb down 0

    Не избалованные журналистским вниманием, музыканты Аня (в своих кругах Эни) и Макс охотно отвечали на вопросы:
    – Как вам шоу? Почему решили участвовать?
    – Мы были на фестивале в прошлом году, нам очень понравилось. И поэтому, когда нам в этот раз предложили поучаствовать, мы с радостью согласились.
    – Было ли тяжело выступать практически первыми?
    Эни:
    – Ну… да, учитывая то, что это наше первое выступление вообще, группе всего год. Было много людей – это круто. Я себя не слышала, очень волновалась, но все равно мне все понравилось.
    Макс:
    – А по-моему, выступать первыми было даже лучше.
    На мой вопрос, как им фестиваль, они ответили: «Ништяк. Огонь». Такие вот непосредственные ребята)