Вторник, 24 Июня 2025

17 красавіка для гарадзенцаў выступілі Shards Of Soul, СпіноюДаСонца: Вышэй за зоры, Voіce Of Oblivion, Kliodna, Socium і Breakdown on the floor. Гурты выконвалі песні ў розных стылях і на розных мовах, але выклікалі аднолькавае захапленне ў публікі.

Для жадаючых праводзілі конкурсы, дзе разыгрывалі квіткі на бескаштоўны алкаголь. Таму піва лілося ракой ва ўсіх сэнсах. З першай песні першага гурта Breakdown on the floor гледачы пачалі танцаваць і слэміцца. “Ды ў іх усяго 4 рэпетыцыі было…” – падзяліўся арганізатар. Як паказала рэакцыя залы, для першага раза гурт выступіў зусім нядрэнна. Сабралася і нямала прыхільнікаў Socium, якія падпявалі вакалісту, а пары танцавалі пад павольныя песні. Гурт СпіноюДаСонца: Вышэй за зоры сыграў, акрамя сваёй творчасці, беларускамоўны кавер на Джорджа Майкла “CarelessWhisper”. Shards Of Soul і Voіce Of Oblivion былі выразна металёвымі гуртамі на канцэрце, а такія каманды збіраюць нямала аматараў стэйдждайвінга і трасення валасамі. Закончыў канцэрт мелодік-метал гурт Kliodna. Напрыканцы арганізатары выказалі надзею на далейшыя сустрэчы.

Тэкст i фота: Алена Кавальчук