Другі дзень фестываля пачынаўся са спазненнем (як жа без гэтага?), невыносна паліла сонца, а людзі мітусліва шукалі месца ў цяньку. І дарма стараліся арганізатары, выставіўшы крэслы акуратна роўным радком пад сонцам: людзі разбіралі іх і ставілі дзе зручней пад нешматлікімі дрэвамі, ствараючы тым самым пэўную хаатычнасць. Яшчэ да пачатку выступлення джазавых зоркаў маладыя юнакі ды дзяўчаты весела і складна рухаліся пад музыку, якая даносілася з калонкаў. Так ствараўся агульны настрой ды прыемная атмасфера, а халодныя напоі, якія можна было набыць тут жа, толькі дадавалі асалоды.
І вось яны — Людміла Куц, Уладзімір Ткачэнка, жаночы аркестр “Капрыз” — пачынаюць выступленне і задаюць вясёлы тон вечару. Мы з сяброўкай мякка разваліліся на стуле пад дрэвам, слухаем… Пытанне збоку: “Адкуль аркестр? Файна граюць”. Я згаджаюся, і так завязваецца гаворка з незнаёмым субяседнікам, які, як вызначылася пазней, займаецца гісторыяй, піша паэзію, прозу… Так мне давялося атрымаць асалоду не толькі ад музыкі, але і ад аповедаў сталага суразмоўцы пра В.Быкава, Р. Барадуліна і яшчэ там нешта=)
Нечаканым для многіх стаў выхад на сцэну Пятра Елфімава! Ох, які ён…”мілы”! Можа не столькі спяваў, колькі дэманстраваў свой голы торс пад расшпіленай чорнай кашуляй. Сяброўка-баксёрша ж весела зазначыла, што яму б не пашкодзіла качаць прэсік у перарывах паміж рэпетыцыямі=)
Працягвалі фестываль гарадзенскія гурты Stop Time, Fat Jazz Band, госці з Менску: Saxy Saund, Chiefs Band. Выканаўцам заслужана ўручаліся граматы за развіццё і папулярзацыю джазавай музыкі. Народ (пераважна сталага ўзросту, дарэчы) добра разагрэўся: людзі ляжалі, стаялі, танцавалі, пілі піва. Да таго ж, прысутныя маглі пацешыць вока не асабліва замаскіраваным, г.зн. амаль голым жаночым целам. Так званы бодзі-арт. Такі “арт” не асабліва-то прыйшоўся даспадобы многім прысутным. Хтосьці з маладых заўважыў “Размаляваныя сіські — прышпільна, канешне, але…пфф”. Напэўна, не зусім дакладна было разлічана з узростам аўдыторыі: такі бодзі-арт, калі прыслухацца да больш сталых аматараў джазу, “не пракаціў”. Хаця ў фатографаў дзяўчаты відавочна карысталіся папулярнасцю: фотасэты, здавалася, былі бясконцымі.
Цягнулася ўсё ўжо каторую гадзіну, нялёгка было вытрымаць летнюю спякоту: людзі адыходзілі, прыходзілі. А неўзабаве сонца змяніў вясёлы летні дождж. Не ведаю, ці хацеў ён разагнаць паблік, але ў любым выпадку гэтага і не атрымалася. Хаваліся пад шаты дрэваў, больш прадбачлівыя — пад парасоны, а многія проста басанож танчылі пад дажджом. Сумаваць, карацей, не даводзілася: разнастайнасці хапала ва ўсім.
Самым чаканым выканаўцам была польская спявачка Lora Shafran, як сказаў вядучы —легенда джазавай музыкі.
Што наконт музыкі…
Не ведаю, ці даказана тое псіхолагамі, але, упэўнена, джаз мае бяспрэчную ўласцівасць… НАТХНЯЦЬ. Толькі вось кожнага на рознае: каго кулакамі махаць, а каго проста жыць…
Місіяй фестываля было: “стварэнне яркай пазітыўнай падзеі, якая замацуе імідж Гародні як беларускага горада з еўрапейскім стылем жыцця; прыцягненне ўвагі прафесіяналаў (выканаўцы, прадзюсеры, прэса) і аматараў добрай музыкі, добрай арганізацыі канцэртаў, добрай атмасферы; прасоўванне якаснай музыкі сусветнага ўзроўню.” Што ж, бяспрэчна, місію можна лічыць выкананай: была і яркая падзея, прысутнічалі прафесіяналы, тусаваліся аматары трапнай музыкі, спадабалася добрая арганізацыя, ну і сама ж якасная музыка!
Амiлька
Фото: Евгений Кондратович
Pingback: Grodno Jazz в девятый раз распахнул двери в мир джаза | LO_ok | Глядзі ? Смотри
Жаль, что автор статьи смело берётся высказывать мнение большенства, ( я про боди – арт). ДЛя меня это стало открытием!
Люди по-старше действительно были немного шокированы.Тут дело не в боди-арте,это уже вопрос об привычках и вкусах.
Смотрю фото, и не верится, что все это в нашей стране происходило. И не знаю кому спасибо говорить: то ли Гродно, то ли организаторам феста, то ли публике, то ли фотографам, а может и всем сразу.
Як мае быць! Аўтар маладзец)