Самай яркай “купальскай” падзеяй пачатку вясны стаў конкурс прыгажосці “Міс універсітэт 2013”. 17 дзяўчат з розных факультэтаў з дапамогай хараства й усмешкі змагаліся за тытул самай прыгожай дзяўчыны ўніверсітэту.
Лейтматывам конкурсу стала заўсёды актуальная тэма сусветнага кінематографу. Кожнай з удзельніц было прапанавана прадставіць на суд гледача невялічкі ролік пра сваё жыццё. Таксама, адной з умоваў конкурсу была прэзентацыя кінагероя, якога дзяўчаты атаясамляюць з сабой. Так, на “купалаўскай” сцэне з’явіліся і Жанчына-Котка, і Джэк-Верабей, і Лара Крофт, і Клеапатра, і Беласнежка і многія іншыя. Праявілі дзяўчаты сябе ў харэаграфіі: бадзерыя скокі ў дзелавых касцюмчыках і народныя танцы славянак з фільма “Іван Васільевіч мяняе прафесію”. Вось як! Гледачы і на красунь падзівіліся, і фільмы паглядзелі
Ну і, канечне, нікога не пакінулі раўнадушнымі дэфіле ў купальніках і ў вясельных сукенках.
Складвалася ўражанне, што ўсе ўжо забыліся на барацьбу за тытул, такая атмасфера прыгажосці і пяшчоты панавала ў зале. Але ж конкурс ёсць конкурс. «Міс універсітэт 2013» стала Пазнякевіч Вольга.
Фота: Konstance
Відэа: Віталь Пятроў