Тэмай чарговага занятку нефармальных моўных курсаў “Мова Нанова”, што адбыўся 5 траўня у Гародні былі “Жарты”. Вядучыя Антон Янкоўскі і Вольга Астроўская прапанавалі прысутным згуляць у настольную гульню “Дзіксіт”, у асацыяцыі з Беларуссю, Гародняй, мовай і каханнем. Удзельнікі-слухачы курсаў, як заўсёды, засталіся задаволенымі і пакідалі памяшканне на Будзёнага, 48а з узнёслым настроем. Падрабязней пра курсы і расклад заняткаў у Гародні можна даведацца тут.
Фота: Алена Кавальчук