«Прачнуўся – прыбяры сваю планету» — раіў нам Маленькі Прынц. Антуан дэ Сэнт-Экзюперы прадыктаваў новы лозунг. Лозунг чыстай прыроды і навакольнага асяроддзя. Можна вінаваціць каго заўгодна, але ў першую чаргу варта звярнуць увагу на сябе. Экалогія ў бяспекі — а ты ўсё працягваеш смяціць. Спыніся!
Калі нашы продкі жылі ў каменным, жалезным і бронзавым стагоддзі, то наш час можна спакойна назваць эрай пластыка. І сапраўды, куды не кінь погляд — усюды яна: пагнутыя, з вечкамі або без, парэзаныя альбо цэлыя бутэлькі, аднаразовыя талеркі са шкляначкамі і інш. Але гэта толькі пластык, а колькі яшчэ смяцця пакідае пасля сябе чалавек? І чым больш застаешся абыякавым, тым больш смецця «вырастае»: на кожную пакінутую рэч, адшукаецца побач яшчэ адна і г. д.
Маладзёвая суполка «Пачні з сябе» пачала сапраўдную смеццявую вайну. Экалагічны праект, які ўжо не першы год праходзіць у Мазыры, прыносіць свае плады. І вось ужо напрыканцы красавіка адбылося першае «сутыкненне» у гэтым годзе, першая ўборка. У нядзельны гарачы дзень, на валанцёрскай ўборцы смецця 2012 сабраліся маладыя людзі з пальчаткамі і смеццевымі пакетамі, што ўжо выклікала нейкае здзіўленне на тварах мінакоў. «Абаронцы прыроды», у складзе адзінаццаці чалавек (я разам з імі), адправіліся ў бой. Я шмат разоў быў на суботніках, але праходзілі яны з прымусам і нежаданнем. Але самому, па сваёй волі, яшчэ не даводзілася — гэта быў мой першы «бой». З пакетам у руцэ і вялікам жаданнем знішчыць як мага больш «ворагаў», я прыступіў. Не ведаю колькі прайшло часу, але я не стаміўся і жаданне спыніцца не ўзнікала. Наша тэрыторыя пашыралася, «фронт баёў» пераносіўся на ўсё новыя ўчасткі, якія хутка высвабаждаліся ад смецця. Некаторыя мінакі адважыліся нават дапамагчы нам: выносілі пакеты, а іншыя проста выказвалі падзяку ці настайвалі на тым, каб пра нас напісалі ў газеце.
???????????????????????
Але гэта праца, дзе не патрэбна ні піару, ні славы, гэта — прамы абавязак кожнага — сачыць за чысцінёй.
???????????????????????
А пасля ўборкі было прыемна глядзець на зялёны і чысты дыван прыроды. Прырода дзякавала кожнаму, хто дапамог ёй, і падзякуе таму, хто яшчэ дапаможа. Намі было сабрана 73 пакета — вось яшчэ адна перомога ў «смеццевай вайне». Peace усім Green і дзякуй тым, хто застаецца неабыякавым!
Pingback: Эколайн Гродно: изменить мир легко – начни с себя! | LO_ok | Глядзі ? Смотри
Итак, похоже, определились! СЛЕДУЮЩАЯ УБОРКА СОСТОИТСЯ В ВОСКРЕСЕНЬЕ (13.05).
МЕСТО: пляж за “старым мостом”
ВРЕМЯ: 16:00
МЕСТО ВСТРЕЧИ: пл. примостовая под мостом.
* Вот телефоны, по которым можно связываться в день встречи, в случае каких-то непоняток: 8 (033) 326 21 60; 8 (044) 47 888 07
* Пожалуйста, помогите распространить эту информацию.
* Стараемся брать с собой мусорные пакеты попрочнее, да , побольше.
* Если будет дождь, то встреча переносится
А с фоточками гораздо ярче.
Эта особая атмосфера уборок.. Столько пыталась её описать, но всё чаще прихожу к мысли, что её нужно почувствовать, пропустить через себя.
Открытие сезона действительно получилось замечательным! Спасибо всем, кто пришёл!
Дзяніс, здякуй вялікі за артыкул. Сапраўды цікава было даведацца пра вашы думкі і пачуцці ад гэтай акцыі. Атрымалася файна .)
http://vk.com/club19377388 – вот в этой группе вконтакте все и происходит – там и фотоотчеты со всех прошлых уборок. Милости просим всех желающих. Вместе мы сможем больше, да и веселее:)
Первая уборка вышла замечательная. Потрудились как раз столько, что не успели устать, хотя и сделали немало, здорово потом еще на полянке посейшенили до поздна, и погода была просто чудесная и овраги живописнейшие. СПАСИБО все участникам!!!
Кстати, с началом уборок я узнал много красивых мест в родном городе, о которых раньше и не догадывался.