Среда, 18 Июня 2025
EImTJNyjNhA

з архiва Лондан – бара

Некалькі тыдняў таму ў Гародні з’явіўся чарговы бар . Размясціўшыся на вул. Віленскай , «Лондан» адкрыў свае дзверы ўсім , хто хоча далучыцца да ангельскай культуры піцця . Ну, ці амаль усім. У выходны ўвечары вы хутчэй за ўсё натыкнецеся на шыльду «прабачце , месцаў няма»  на дзвярах. Таму, калі вы вырашылі прапусціць пінту-іншую за стойкай менавіта гэтага бара , то лепш ідзіце ў будні і днём – тады ў вас застануцца самыя лепшыя ўспаміны: цікавы дызайн , добры алкаголь і чысты туалет , у якім пахне лімончыкам . Калі ж вы чалавек рызыковы і вырашыце зайсці ў «Лондан » у суботу пасля васьмі , то вас можа чакаць куды менш прыемны сюрпрыз. Пасля дванаццаці «Лондан», як Папялушка, ператвараецца з бара ў маленькі клуб «для сваіх» з усімі любатамі такіх установаў. У праграме: вельмі гучная музыка, яшчэ больш гучныя важныя дзядзі і іх сяброўкі, а таксама пякучае жаданне заплюшчыць вочы і вушы. Але, колькі людзей, столькі меркаванняў . Вось што сказалі госці бара ў “курыльні”:

IMG_8098

“Мы з сябрамі чакалі ўбачыць стылевае месца. Хацелася утульнасці еўрапейскіх бараў і адпаведнай атмасферы. Па інтэр’еру – усё выдатна. Калі няма наведвальнікаў – гэта вельмі ўтульнае месца. Але калі пачынаецца напаўненне бара , ён ператвараецца ў неданошаны гібрыд начнога клуба і фермы па развядзенню невуцкіх мажораў, у якіх адсутнічае пачуццё густу. На дадзеным этапе “Лондан” – стандартная ўстанова для забяспечанай моладзі. Без “фішкі” . Назва і інтэр’ер – гэтага мала. ” – Алег, мэнэджэр турфірмы.

“Мне вельмі падабаецца ў гэтым бары, тут вельмі шмат цікавых людзей і канапы зручныя . І яшчэ мне вельмі падабаецца экран на сцяне і наогул дызайн ўвесь. Я тут была ўжо два разы, і гэта мой любімы бар. Шкада, што мала салодкіх кактэйляў алкагольных .” – Марыя , студэнтка.

IMG_7810

«Я тут, калі шчыра, першы раз. Мне здаецца, што ў бары вельмі мала месца. Радуе, што працуе да 4 раніцы. Шкада, што нельга паліць унутры . Трошку напружвае музыка – я б хацеў больш брытанскага року ці чагосьці ў гэтым накірунку. Ну, і дарагавата тут, вядома, ўсё. А так, усё задавальняе.» – Віктар , студэнт.

Morgen

Фота – Konstance, таксама з архіваў суполкі «Лондана»