Восень прыйшла да нас Актоберфэстам (не ў Беларусь, але хацелася бы), пакуль толькі мясцовымі “Дажынкамі” і агульнарэспубліканскімі. Гарады адзначылі свае “дні народзін” і мы нават паспелі ў верасні пагуляць у выбары. І быццам бы ўсё добра і на вуліцах нашых чыста, але нешта ўсё роўна неяк не так. І калі ў якой-небудзь там Еўропе любому святу надаюць велізарную ўвагу і сродкі, то ў маленькай Сінявокай пабудавалася свая стабільная сістэма падрыхтоўкі да свят. Вы заўважалі, як перад любой падзеяй, не-не, ды і заварушацца жэсы, камунальнікі і іншыя нашы дзеячы сучаснага мастацтва? Усё ў той жа бабульцы Еўропе, перанасычанай паблік-артам і разнастайнай мазанінай стрыт-арту, па-іншаму ўспрымаюцца народныя гулянні. У нас жа, з кожным годам, пачуццё “святасці” кудысьці знікае. Хоць гутарка не зусім аб святах, але ўсё ж, не бывае дыму без агню.
Да любой падзеі нас рыхтуюць загадзя: СМІ, даты ў каляндарах, адзначаныя ў кружочках, і, вядома жа, вуліцы. Дык вось аб апошніх, вы прыглядаліся да іх? Як Вам “грыбы” з дрэнна выфарбаваных тазікаў і рондаляў, вусатых мужычкоў у капялюшах, студняў з пластыкавымі пальмамі і т.п. У ландшафт горада, пад выглядам выдатнага, гвалтоўна ўразаецца агракультура, подрэтушаваная масавым гламурам і даведзеная да прымітывізму. Імкнучыся выглядаць сучаснай, і ў той жа момант падкрэсліць нашу ідэнтычнасць і самабытнасць, на нашых вачах нараджаецца такі фенамен як аграгламур.
????????????????????
Аграгламур усё часцей выдаюць за мастацтва. Аграгламур па ісце ўжо і ёсць мастацтва. Вось толькі мастацтва каго і каму?
????????????????????
Уся гэтая агракультура, якая перавандравала ў гарады і трансфармаваная ў аграмадэрнізм, больш падобная на мастацкую ідэалогію. Гарады ўжо мала чым адрозніваюцца адзін ад аднога: аднатыпныя афармленні і засілле аграгламура – усё гэта быццам бы выканана адным мастаком. Мастаком, які займаецца не адзін год мастацкім ананізмам. Што ў наступстве і адлюстроўваецца на нашых святах і весялосцях – стабільны настрой і аграгламурнае мастацтва. Гэтае «мастацтва” ўжо пачало дамінаваць на сцэне, у архітэктуре, галовах…
Вось і атрымліваецца ў нас так, хтосьці фарміруе мастацкую ідэалогію, а хтосьці выхоўвае ў нас спажыўцоў аграгламурнай “прыгажосці”. З гэтым фенаменам бессэнсоўна ваяваць, ды і нешта рабіць – гэта ўжо артэфакт нашай эпохі, нажаль або да шчасця – гэта культурны пласт нашага часу. І пакуль гэты пласт існуе і нічога не змяняецца, нам яшчэ доўга марыць аб Актоберфэсце, а здавольвацца аграгламурнымі “Дажынкамі”, хадзіць на выбары і адчуваць сабе асвечанымі.
Ну знаете, если на сайте будут только хиханьки и хахоньки, то зачем нужен такой журнал? Таких и так тьма тьмущая.
Мне кажется, что тьма тьмущая как раз журналов о политике. А вы хотите сказать, что сейчас тут только хиханьки хаханьки (на редкость мерзкое определение. Откуда вы его вообще взяли для этой темы)?
Я о том,что не нужно превращать журнал в исключительно то место, где вы “отдыхаете”… это же не спальня,в конце концов. Материал должен быть разнообразным. Журнал ведь КУЛЬТУРНО – развлекательный,а не развлекательный.
хм..на этом сайте я хочу подпитываться позитивной энергией, узнавать новые интересности и просто расслабляться, читая незаурядные статьи о незаурядных событиях. агрогламур говорите?.. мы ведь это всё и так прекрасно знаем. дискутировать на данную тему можно долго..но это уже как-то несвежо. если явление вызывает грусть-тоску (в данной статье высказано субъективное мнение одного человека, но предположим, что я с ним согласна), то я не имею ни малейшего желания ещё и читать о нём. ладно бы ещё это было как-то приправлено шуткой, стёбом, сарказмом..может читатель и улыбнулся бы, увидев в следующий раз пальму из пластиковых бутылок
а так – политика и серость.
Так, але у сайта няма накiрунка i кожны пiша што пажадае i у якой хоча форме.
С этим я бы, конечно, поспорил. И о том, что о политике мы не пишем вовсе мы уже договорились. Я понимаю, что в этой статье политика лишь отчасти, но все же. Лично я на этом сайте отдыхаю, а о политике читаю более детальные аргументированные профессиональные статьи. В этой теме мы точно не будем лучшими, потому как есть множество других сайтов, да и статей на эту тему уже предостаточно. Больших таких статей с серьезным анализом вопроса с разных сторон.
Политизированно, скучно, с ошибками (індэтычнасць. Миллион раз просил вычитывать статьи и давать вычитывать другим) и вообще, как мне кажется, не для наших луковых голов. Это все пускай другие парятся, а у нас целый не открытый мир всего нового, вкусного и доселе невысказанного.
Там галава свiннi у бел. адзеннi
что это на миниатюре такое страшное?)
Так, згодзен, але я пра афiцыйныя “аграгламурныя”
Да и не все так плохо… о тех же праздниках: фэсты,которые устраиваются НЕ гос-вом очень хороши ведь)
Жалко,что нет фотографий для наглядности