Вторник, 10 Июня 2025

У іх няма зброі, але ёсць жаданне ваяваць.  Іх поле бітвы – сцэна, а кодэкс – закон драматургіі. Іх вайскавод  Аляксандр Мазькоў –  вялікі знаток антычнасці і тэатральнага мастацтва, а яго легіянеры – аднадумцы, аддадзеныя сваёй справе, з жалезнай дысціплінай як у рымлян і выразнымі планамі на будучыню.  “Ibi victiria, Ibi Concordia” – там перамога дзе згода  – гэтае лацінскае выслоўе з’яўляецца дэвізам моладзевага народнага тэатра “Legion“.

У лютым гэтага года тэатр адзначыў сваё 10-годдзе. За гэтыя 10 гадоў было пастаўлена 14 спектакляў. Першым быў нават не спектакль, а тэатралізаванае музычнае паданне “Музыка”, якое было пастаўлена сумесна з тады яшчэ таксама пачынаючымі балет-студыяй “Алексіс“. Нажаль пагутарыць з імі не атрымалася, таму мы прачыталі іх інтэрв’ю і прадстаўляеем вам найбольш цікавае.

Аляксандр Мазькоў (кіраўнік тэатра):

v  “Назвы ў калектыва тады яшчэ не было. Гэта было нейкае творчае аб’яднанне. І гады тры мы гэтым аб’яднаннем і працавалі. Былі пастаўлены першыя спектаклі. У 2005 годзе са сплава тых ветэранаў і той моладзі, якую я за тры года знайшоў, і атрымаўся той калектыў, які па большай частцы дагэтуль і працуе. Тады мы прыдумалі назву, тады з’явіўся лэйбл “Легіён“.

v  “З’явіся магчымасць вярнуцца ў мінулае, нічога змяняць бы не стаў”.

v «Мы жадаем, каб у гледача засталося месца, час і магчымасць дадумаць, дамаляваць, дафантазіраваць, а дзесьці і дайграць за нас. Каб у гледача завязаўся пасля спектакля спор. І калі мы даможамся гэтага выніку, значыць мы на правільным шляху».

Ірына Мазькова (рэжысёр тэатра):

v  “Калі няма ўпэўненасці ў тым, што спектакль спадабаецца гледачу, то няма чаго за яго і брацца. Пастаноўка спектакля для рэжысёра – гэта кругласутачная праца. Немагчыма працаваць рэжысёрам з 8 да 5, таму што часам натхненне прыходзіць уначы, тады садзішся і працуеш. Некаторыя рэчы атрымліваецца ўвасобіць у жыццё, некаторыя не. Хоць, магчыма, яны атрымліваюцца не горш задуманых”.

v  “Аб нафтаперапрацоўчым заводзе часта кажуць, што гэта сплаў маладосці і досведу. “Легіён” – некалькі іншая субстанцыя. Гэта сплаў дасведчанай моладзі”.

 Наталля Ісаенка:

v  “Тэатр для мяне – гэта маё жыццё. Тут я магу пражыць іх столькі!!! І гэта мне вельмі падабаецца”.

Юлія Леноўская:

v  “Адчуваецца вельмі вялікі рост, адчуваецца, што з’яўляецца сіла, з’яўляецца самапавага. Кожны з калектыва дае мне нешта сваё. А выхад на сцэну для мяне – гэтае адчуванне палёту”.

За гады сваёй бесперапыннай творчай працы “Легіён” падарыў сваім гледачам мноства ўсмешак і дадатных эмоцый. Таму калі ў вас будзе магчымасць зайсці ў мазырскі Калізей – названы Палацам культуры, ці ў драмтэатр, то не прапусціце прэм’еру “Легіёна“.

 

Аф. сайт «Legion» –   http://teatr-legion.narod.ru/

 

До сих пор один комментарий

  1. Thumb up 0 Thumb down 0

    Жаль, что не удалось словить их и расспросить по полной.)
    А вообще,очень крутой лид.)