2012 год падыходзіць да канца, і вось ужо ўсе застылі у чаканні: а ці будзе ён, канец свету? Адны вераць у набліжэнне апакаліпсісу і шукаюць бункеры для хованкі. Іншыя ўпэўнены, што канец свету ўжо пачаўся, і мы назіраем яго кожны дзень. Трэція, да якіх варта аднесці большасць беларусаў, канца свету не прызнаюць, свята вераць ў стабільнасць, і ніякіх змен, асабліва такіх рэзкіх, не прымаюць. Што ж датычыцца прадказанняў пра канцы свету, мы прапануем вам расклад апакаліпсісаў, іх сцэнары, а ў некаторых выпадках нават інструкцыю па ўжыванні ( выжыванні)!
Версія №1 Поўная цемра і цішыня
Аракул Шамбалы, лама з манастыра Г’яндрэк, у сваёй заяве для NASA папярэдзіў, што 21 снежня (калі быць дакладнымі, у 10 00 па маскоўскім часе) практычна па ўсёй Зямлі наступіць поўная цемра і цішыня. Не будзе святла, электрычнасці, сувязі і гукаў. Зямля ў гэты момант будзе праходзіць праз галактычную “нулявую паласу” і выйдзе з такога стану толькі 7 лютага 2013 года. Аракул Шамбалы параіў людзям у гэты перыяд забраць дакументы, наяўныя грошы, падрыхтаваць запас прадуктаў на 2 месяцы і выехаць на прыроду. Аракул лічыць, што канец святла стане самым важным штуршком да духоўнага прагрэсу чалавецтва. Па гэтых, даволі пазітыўных у параўнанні з іншымі прагнозах, загіне толькі 10% насельніцтва планеты.
Версія №2 Землятрус, ураган, агністы дождж, патоп – што далей?
Па версіі майя, з моманту з’яўлення людзей мінула ўжо чатыры цыклы ці “Сонцы”. “Першае Сонца” доўжылася 4008 гадоў, і было разбурана землятрусамі. “Другое Сонца” працягвалася 4010 гадоў, і было знішчана ўраганамі. Трэцяе – 4081 год, і апала яно пад агністым дажджом, які праліўся з кратараў велізарных вулканаў. “Чацвёртае” (5 026 гадоў) знішчыў патоп. Цяпер мы жывем у апошняй Пятай Эпосе Стварэння, ці “Пятым Сонцы”. Апошнія дні гэтага цыклу выпадаюць на 21-23 снежня 2012 года. Што будзе далей – невядома. Майя не згадвалі ні пра сцэнары апакаліпсісу, ні пра кіраўніцтвы да дзеянняў.
Версія №3 Таямнічая Нібіру
Планету пакалечыць (а можа і зусім знішчыць) планета Нібіру (яе яшчэ завуць Чырвонай планетай). Існуе версія, што Нібіру пройдзе ў максімальнай блізкасці ад Зямлі ў кропцы паміж арбітамі Марса і Юпітара ў снежні 2012 – сакавіку 2013 гадоў. А паколькі планета гэтая вялікая і мае моцную гравітацыю, то яна можа паўплываць на паводзіны акіянаў і сейсмічную актыўнасць. Пачнуцца вывяржэнні вулканаў і землятрусы, што пацягне за сабой хвалі цунамі. Пасля падобных падзей зямля можа пагрузіцца на некалькі дзесяцігоддзяў у адносную цемру з-за масавага выкіду вулканічнага попелу ў атмасферу.
Меркаванне LO_oKаўскага гуру:
На працягу ўсёй гісторыі чалавецтва мноства розных прадказанняў пра канец свету бударажылі розумы, і вось ізноў, на мяжы эры Рыб і эры Вадаліва нас захліснула новая хваля прадказанняў пра канец свету, які абяцаюць ужо ў канцы снежня. Але нічога асаблівага не адбудзецца. Проста завершыцца новая эра і пачнецца іншая.
Сусвет памірае толькі са смерцю Брахмана. Дарэчы, цяперашні Брахман – зусім яшчэ юнак, таму канец Сусвету не хутка. Канец свету будзе, але для таго, каб яго ўбачыць, прыйдзецца пачакаць яшчэ нейкіх 311 трыльёнаў гадоў.
Птушка
А парад планет будет, кто-нибудь знает?