Вторник, 10 Июня 2025

4 сакавіка на плошчы Савецкай прайшоў штогадовы кірмаш “Казюкі”, які сабраў аматараў хэндмэйду і народных песняў. Мы паспрабавалі даведацца ў гарадзенцаў і гасцей гораду, што для іх “Казюкі” і навошта яны прыйшлі на плошчу.

Дзьве студэнткі факультэта “Турызм і сервіс” ГрДУ, якія завіталі на Савецкую ў рамках курсу “Экскурсазнаўства”, прызналіся, што пра “Казюкі” амаль нічога не ведаюць. Увогуле, маладыя людзі, да якіх мы падыходзілі, паціскалі плячыма ды разводзілі рукі ў бакі. Хтосьці, канешне, ўзгадваў імя святога Казіміра, але большасць казала, што гэта “ чарговыя народныя гулянні”.  Людзі больш дарослыя ўпэўнена адказвалі, што “Казюкі” – кірмаш, месца, дзе можна набыць карысныя ці проста прыгожыя рэчы.

“На “Казюках” я не ўпершыню, – распавяла нам Данута, жанчына гадоў 50 – Сама жыву не ў Гродне, але езджу сюды кожнага 4 сакавіка за 30 кіламетраў. У нас у сям’і заўсёды святкавалі гэты дзень: бабулю клікалі Казіміра, дзядулю – Казімір, таму лічылася, што святы Казімір – наш сямейны заступнік.

“Памятаю, якія былі “Казюкі” раней, – падзяліўся ўспамінамі сталы мужчына. – Сюды з мястэчкаў прязжалі гандляры, прадавалі на вазках цялят, курэй. Але гэта да камуністаў было. Прыйшлі камуністы – і ўсё забаранілі, а зараз вось традыцыя адрадзілася.

Калі вы таксама не ведаеце, што такое “Казюкі”:

Казюкі – традыцыйны кірмаш рамеснікаў у гонар святога Казіміра – літоўскага княжыча і польскага каралевіча, заступніка Польшчы і Літвы, які штогадова праводзіцца ў Літве з XVII ст. Казімір – унук Ягайлы, сын Казіміра IV, памёр 4 сакавіка менавіта ў Гродне, пакінуўшы нам кавалак гісторыі і кірмаш “Казюкі”.

Алена Птушка,

Фота: Ілля Гелей

До сих пор ответов: 2

  1. Thumb up 0 Thumb down 0

    Без обид, но я фотки специально кадррую, что бы не нарушать кампозицию, если их начинать обрезать, получается как на первой фотке в статье – полулюди. Такого быть не должно.