Среда, 18 Июня 2025

Быць у трэндзе – гэта заўсёды клёва! Паважаны чытач, лічаш сабе модным і стыльным? Мы спецыяльна для цябе падрыхтавалі эвалюцыю лукаў, каб ты паглядзеў як модна апраналіся твае бацькі і што сёння лічыцца трэндавым адзеннем. Можа ў сваім гардэробе ты адшукаеш модныя рэчы мінулай эпохі. Глядзі!

look

 

evol

®®®®®®®®®®®®®®®®®®®®®®® 60-я ®®®®®®®®®®®®®®®®®®®®®®®®

60-я гады – эра сінтэцікі і ўсяго штучнага. Сінтэтычныя тканіны шырока распаўсюджаны ў масавай модзе – яны лічацца самымі зручнымі і практычнымі, бо не камячацца і лёгка сціраюцца, акрамя таго, яны танныя. Менавіта ў гэты час з’яўляецца пластык і іншыя  “хімічныя цуды”. У модзе яркія ўпрыгожванні з пластмасы, штучныя каштоўнасці, абутак і аксэсуары з палімерных матэрыялаў, вялікія акуляры ў пластмасавай аправе. Моладзь 1960-х  аддавала перавагу насіць міні-спадніцы, сукенкі і сарафаны, кашулі, вадалазкі і абліпальныя джэмперы, туфлі на нізкім абцасе з квадратным носам. Рабіць модныя стрыжкі і прычоскі з начосамі, завіваць валасы канцамі вонкі. Як гаварыцца “рух пайшоў”.

60-я   moda-60-foto (9)

  sf-1960е

®®®®®®®®®®®®®®®®®®®® 70-я ®®®®®®®®®®®®®®®®®®®®®®

Мода паступова пачынае ператварацца ў сродак рэкламы. Знакам гэтага часу можна лічыць джынсы кірунку “унісэкс”. Іх насілі амаль усе, незалежна ад узроста і пола. Не меньш папулярная была адзежа з вельвету, пашытая па тым жа прынцыпу, што і джынсавая. Мужчынская мода атрымала свой імпульс развіцця: доўгія валасы, дробныя кветачкі ў тканінах кашуль, жабо, кажухі, штаны-клеш з прыніжаным станам і вялікімі рамнямі, вельветавыя пінжакі і футравыя шапкі. У жанчын ўвайшлі ў моду выскубленыя бровы, густыя зялёныя або блакітныя цені да броваў.

70  70-е 70-еее

gtZgUJJaTDo 70-ее

®®®®®®®®®®®®®®®®®®®® 80-я ®®®®®®®®®®®®®®®®®®®®®®

Калі жадаеце скласці лук у стылі васьмідзесятых, звярніце ўвагу не толькі на неон і аб’ёмныя рэчы, але і на штаны-бананы і міні-спадніцы, а таксама аксэсуары і ўпрыгожванні – да прыкладу, маленькія торбачкі на доўгіх папружках і завушніцы-кольцы. Мужчынская мода ў 80-я стала бунтарскай: калі таты дазволілі сабе плюнуць на дэкрэты з’ездаў КПСС, то на вуліцах сталі з’яўляцца іх дзеткі з “няправільнымі” прычоскамі. Бунтарства паўплывала не толькі на прычоскі, але і на саму адзежу. Гэта скураныя касухі, багацце заклёпанак, металічных значкоў і пальчаткі без пальцаў. Жаночая мода таксама несла ў сабе зрухі: яркія, кіслотных колераў легінсы (самыя папулярныя колеры – ружовы і салатавы), кароткая пышная спаднічка, джынсавая або скураная куртка і туфлі-лодачкі. А наогул, 80-я – гэта занадта абліпальнае, адкрытае і яркае.

no_format_80_06 ussr_98

dsc06940-koy4t 091014Neformals_09 foto-sssr-22-450x1063

®®®®®®®®®®®®®®®®®®®®®®®®® 90-я ®®®®®®®®®®®®®®®®®®®®®®®

Пераломны момант, распад “савецкай імперыі” і пачатак пошуку волі і незалежнасці. Мода перастала быць чымсьці забароненым і недаступным. Паступова грань паміж постсавецкай прасторай і культурай заходніх краін стала сцірацца. Але тут жа сутыкнуліся з праблемамі: з аднаго боку прыходзілася выжываць у новых законах рыначнай эканомікі і часта змушаныя былі апранацца ў што прыйдзецца, а з іншага боку – падзенне “жалезнай заслоны” дазваляла здаволіць шматгадовую смагу да адзежы “гніючага капіталізму”. Жанчыны тады сталі апранацца ў бручны дзелавы касцюм. А на вечарынку можна было заявіцца ў спартовым касцюме (хоць тады іх апраналі, мусіць, на ўсе выпадкі жыцця), запраўлялі швэдар у вараныя джынсы – яшчэ адзін артэфакт 90-х. Таксама незабыўным атрыбутам з’яўляўся легендарны малінавы пінжак – як сімвал забяспечанасці і паспяховасці.

90-еее 1354686703_1 90-ее

1287780184_moda-90-ykh-(www.votrube.ru)16 1287780184_moda-90-ykh-(www.votrube.ru)17 moda-90 (15)

®®®®®®®®®®®®®®®®®®® 2000-я ®®®®®®®®®®®®®®®®®®®®®®

Пісаць аб модзе 2000-х не так проста, як аб модзе дзесяцігоддзяў мінулага стагоддзя. Пачатак двухтысячных запомніўся багаццем культу аголенага цела, якое лілося на нас з тэлеэкранаў. Амерыка дыктавала свой стыль – стаптаныя кеды, расцягнутыя суколкі і ірваныя джынсы, часта непадыходнага памеру. Абавязковая наяўнасць футравых рэчаў у гардэробе, якія камбінаваліся з лёгкімі, кароткімі сукенкамі. А затым прыйшлі спартовыя рэчы. Шырокія джынсы, аб’ёмныя футболкі і талстоўкі, спартовыя сукенкі і камбінезоны. Але вылучыць стыль 2000-х складана, у асноўным гэта былі эксперыменты над адзежай.

tumblr_l9iq8y10Ek1qbg2pgo1_1280 1329855384_miley-cyrus-240 cute-office-fashion

18 21 sacouri_sport

®®®®®®®®®®®®®®®®®®®®®®®® нашыя дні ®®®®®®®®®®®®®®®®®®®®

“А суддзі хто?” Таму, дарагі наш чытач, мы прапаноўваем табе проста праглядзець фота. Вырашаць усё роўна табе!

13 smallimg_52681 tptp

jJ4lArZ71TM oN5Cees6mOc ovl2ZbFprDU

До сих пор один комментарий

  1. AeroAzure AeroAzure

    Thumb up 0 Thumb down 0

    Молоток Денис, написал понятно и просто, да и оформил все удачно) Было интересно почитать, некоторые фотки как из старых журналов, что в кладовке в детстве находил:)