Што гэта? Кола спыніла сваё кручэнне? Пачуццё часу застыла на мяжы паміж мінулым і будучым, ці наогул заблукала ў прасторы? Сучаснасць падаецца толькі праз «TV today» Сяргея Бабарэнкі, зробленнае сваімі рукамі. Твары людзей адвернуты ад гледача ці схаванны за шклом. Усё гэта выстава «Пэўны час» якая праходзіць у галерэі сучаснага мастацтва «Ў».
Эксперыментальная пляцоўка галерэі «Ў» (та самая, дзе на сценах у прыбіральні можна маляваць) прадэманстравала на гэты раз сур’ёзны і філасоўскі калектыўны праект «Пэўны час». Праз графіку, фотаграфію, жывапіс, аб’екты і відэё мастакі сучаснага мастацтва паспрабавалі паказаць сцёртую грань паміж мінулым і сучасным, стварыць адчуванне зніклага часу.
? ? ? ? ? ? ? ? ? ? ? ? ?
«Мастак і рэальнасць — гэта спроба фіксацыі таго, што адбываецца, па вялікай колькасці крытэраў. Гэта складаны выбар знакаў і вобразаў часу. Спыніць імгненне, адчуць і зафіксафаць яго – задача з вялікай колькасцю варыянтаў рашэнняў» — Вольга Архіпава (мастацтвазнаўца, куратарка выставы).
? ? ? ? ? ? ? ? ? ? ? ? ?
Можна з ўпэўненасцю казаць што ў іх гэта атрымалася.
Ва ўсіх гэтых працах цяжка зразумець што ты назіраеш: савецкае мінулае альбо сучаснасць. Калі глядзіш «Беларускую фактаграфію» Аляксея Шынкарэнкі, прадстаўленую серыяй маленькіх фотаздымкаў, можна ўпэўнена сказаць што гэта савецкія часы. Тут ёсць і аўтамабільная мара савецкіх людзей — «жыгулі», панэльныя дамы, жанчына на фоне драўлянага кінатэатру, дзеці, якія гуляюцца з сабакам… Але ўсе гэтыя фатаздымкі зроблены за апошія пяць гадоў. Графіка Андрэя Скіцёва звяртае нашу ўвагу на штодзённасць, але так і не раскрывае пытанне часу. Твары людзей на фотаздымках Надзеі Дзягцяравай «За шклом», якія жывуць сваімі справамі, дакладна адлюстроўваюць рэальнасць нашага жыцця. Вось толькі ўсе яны быццам бы па-за «мяжой часу», застылай прасторы. «Экспедыцыя», па якой Уладзімір Парфёнак нас хоча правесці, нязменным ландшафтам і руінамі, якія стаяць не адно стагоддзе, не паддаецца законам часу. А застылая «Кола» Юрыя Масюкіна, як адно з першых адкрыццяў чалавецтва, як сімвал жыцця, якое спыніла сваю працу, дае падставу разважання пра адсутнасць жыцця і самаго часу. Асобнае месца займае карціна Уладзіміра Кандрусевіча «А хто там ідзе?». Гэтае вялікае палатно прыцягвае не памерам, а зместам. Так сапраўды задаешся пытаннем — хто там ідзе, адкуль і куды? Людзі не звяртаюцца да мінулага, на перадзе будучыня ў выглядзе чорнага фону, а самі яны як аднолькавыя белыя манументы што стаяць нерухома, прыняўшы «імгненную смерць». А можа яны — гэта мы? Гэта мы, тыя самыя пасажыры, што спыніліся на коле і жывем на руінах. Як напісаў Андрэй Горных: «Мы падвешаныя ў паражнечах часу як у эфекце адсутнасці свабодных, публічных узаемадзеянняў, ствараючых квітнеючы ландшафт чалавечых памкненняў. Мастацтва робіць нам прышчэпку часу, каб мы бачылі яго, а пабачыўшы, шукалі б коштам свайго часу самі».Як гледачу не згубіцца ва ўсім гэтым віры фотаздымкаў Аляксея Шынкарэнкі, як трапіць у «Стары вакзал» Сяргея Ждановіча, як зразумець людзей «За шклом» Надзеі Дзягцяравай, як не заблукаць на шляху «Вільнюс-Мінск, Вільнюс і зноў Мінск» Вольгі Сазыкінай, — на ўсё гэта дасць адказ выстава «Пэўны час».
Пасля наведвання выставы хочацца каб «Кола» ўсёж такі пачала круціцца, адвернутыя твары людзей павярнуліся да нас, а на шляху «Вільнюс-Мінск» з’явіліся новыя сцежкі і павароты.
Дзякуй за фотаздымкі Яўгеніі Ю. (kli4nik.info)
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»: Мінск, пр-т Незалежнасці, 37А
Выстава «Пэўны час» адбудзецца з 5 па 27 красавіка 2012г.
Уваход вольны
Цікава