Когда:
25.04
17:00
Где:
Бар "Куба" (ул. Калючинская, 12/12)
Публічная лекцыя Фелікса Акермана на тэму мультыкультуралізму ў Беларусі адбудзецца ў Гродне 25 красавіка ў межах СпецПраекта “Еўрапейскае кафэ: адкрытая прастора Еўропы”. На лекцыю запрашаюць партал “Новая Еўропа” і інтэрнэт-газета “Твой стыль”.
Фелікс Акерман на аснове свайго ўласнага даследавання прадэманструе, як змяняліся ўяўленні пра этнічнасць, а таксама як іх выкарыстоўвалі пры разбурэнні мясцовых супольнасцяў у Гродне. Ён разгледзіць наступныя пытанні: ці былі ў міжваенным Гродне публічныя пляцоўкі, дзе этнічную разнастайнасць артыкулявалі і абмяркоўвалі? Ці ўплывае сучаснае развіццё этнічных супольнасцяў на ўзмацненне грамадзянскасці і ўзаемаразумення ў грамадстве? Нарэшце, ці мае наогул сэнс ужываць ліберальныя канцэпцыі правоў меншасцяў да сучасных беларускіх рэаліяў?
Место встречи – бар Куба.