Среда, 18 Июня 2025

16 красавіка кафе-бар Андэграунд спяшаліся наведаць аматары цяжкай музыкі: Гродна наведаў I.Witness – эмахардкор гурт з Барнаула. Падтрымалі яго гарадзенскі гурт Despierta і берасцейска-гарадзенскі Hu??ar.

Сцвярджалі, што гурт прыехаў цалкам выпадкова, і невядома, калі хлопцы наведаюць нас зноў. Паміж тым, вакаліст Ілля Папоў заверыў, што гурт збіраецца да нас у наступным годзе. Гарадзенскіх Despierta і Hu??ar сустракалі не менш цепла, чым барнаульцаў. Увогуле канцэрт нагадваў такую сабе тусоўку для заўсёднікаў. Бармэнша задуменна разлівала піва, гледачы задуменна піва пілі і вырывалі мікрафон з рук вакалістаў, падпяваючы. Вакалісты былі не супраць – такая яна, узаемная любоў публікі і выступоўцы. На канцэрце прадавалі розны стаф тыпу футболак, кніг, плакатаў. Таксама сабралі каля 300 тыс. у фонд арганізацыі “Адданае сэрца”.   

Тэкст: Алена Кавальчук

Фота: Сяргей Людкевіч