Когда:
28.05
18:30 - 21:00
Где:
Гродзенская выставачная зала
Ці ёсць у Беларусі актуальнае мастацтва? Як суадносяцца адно з адным працы беларусаў, створаныя па той і гэты бок дзяржаўнай мяжы? Ці можам мы казаць пра “беларускае сучаснае мастацтва” як пра самастойны мастацкі феномен са сваімі дакладна вызначанымі канцэптуальнымі і эстэтычнымі асаблівасцямі?
Андрэй Дурэйка – мастак з Беларусі, які ўжо больш за 15 год жыве і працуе ў Дзюсельдорфе. Увесь гэты час ён збірае матэрыялы пра творчасць сваіх суайчыннікаў. Ягоныя лекцыі – гэта першы і адзіны ў сваім родзе вопыт рэпрэзентацыі і сістэматызацыі актуальнай мастацкай практыкі беларускіх мастакоў, якія жывуць у Беларусі і за яе межамі. На лекцыях, ілюстраваных масай рэпрадукцый, будзе прадстаўлена творчасць больш як 40 мастакоў. Акрамя таго Андрэй падзеліцца сваімі развагамі пра агульны стан беларускай мастацкай культуры. Слухачы, чыё знаёмства з актуальным мастацтвам толькі пачынаецца, атрымаюць унікальную магчымасць абмеркаваць на канкрэтных прыкладах частыя пытанні пра каштоўнасці, значнасць і крытэры ацэнкі прац, што не ўкладаюцца ў нашыя традыцыйныя ўяўленні пра тое, што такое “мастацтва”.
Прэзентацыя будзе праілюстраваа шматлікімі фатаграфіямі і відэа.
Уваход вольны.