Воскресенье, 7 Сентября 2025
Загрузка карты ....

Когда:
02.05
19:00 - 21:00

Где:
вул. Гараднічанская, 32а


Творчая сустрэча з паэткай Данутай Бічэль, бардамі Таццянай Беланогай, Вольгай Хвашчынскай і гуртом “Людзі на балоце” (Алесь Дзянісаў).

Мастацтва тэксту, музыкі, умення спяваць, гаварыць і быць самім сабой. Так пра бардаўскую песню пішуць музычныя крытыкі. Мы ж прапануем стаць сведкамі, як вершы ператвараюцца ў музыку.

Вядомая паэтка Данута Бічэль прачытае свае вершы розных гадоў. Таццяна Беланогая, Вольга Хвашчынская ды фольк-рокавы гурт “Людзі на балоце” выканаюць музычныя кампазіцыі на яе тэксты.

Творчая сустрэча арганізавана пры падтрымцы грамадска-культурнай кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Запрашаем рамантыкаў, аматараў добрай музыкі ды паэзіі і ўсіх цікаўных!

2 траўня (пятніца)

Пачатак: 19.00

Парафіяльны цэнтр парафіі Маці Божай Фацімскай (вул. Гараднічанская, 32а)

(ружовы 2-павярховы будынак у дворыку, прыпынак “Пазменная школа”)

 

Вольны ўваход для вольных людзей

photo-by-kondratowich-26112012-53