Когда:
22.03
12:00 - 13:00
Где:
Будзёнага, 48а(унутраны дворык)
22 сакавіка адбудзецца штогадовая Гарадзенская беларуская дыктоўка. Сёлета традыцыйную дыктоўку “Гарадзенская бібліятэка” ладзіць разам з мінскімі курсамі беларускай мовы “Мова ці Кава”. Яе правядуць паэтка і тэлевядучая Валярына Кустава і музыка Зміцер Вайцюшкевіч. Тэкстам для дыктоўкі абраны гімн Украіны ў перакладзе на беларускую мову. Дыктоўка пачнецца ў суботу 22 сакавіка ў 12.00 па адрасе: Гродна, Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку).