Когда:
16.05 - 18.05
09:00 - 21:00
Где:
Будзёнага, 48а(унутраны дворык)
Фэст “Твой Стыль” – гэта адна з найбольш яркіх падзей у грамадскім жыцці Беларусі.
Яшчэ ніводнае журналісцкае мерапрыемства не збірала такую колькасць прафесіяналаў у адным месцы. Адмыслоўцы ў фатаграфіі, дакументальным кіно, радыё, газетах і інфармацыйных сайтах на працягу трох дзён будуць дзяліцца вопытам з усімі жадаючымі.
Арганізатары Фестывалю – сябры грамадскіх аб’яднанняў “Цэнтр “Трэці сектар” і “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, рыхтуюць насычаную праграму: майстар-класы ў выкананні вядучых беларускіх і замежных экспертаў, цікавыя прэзентацыі, выставы, сустрэчы, правядзенне нацыянальнага конкурсу для журналістаў-пачаткоўцаў, насычаную культурную праграму.
Падрабязней пра фестываль можна даведацца тут. У праграме фестывалю 2014 году – майстар-класы па журналістыцы ад рэдактара Forbes Russia і журналістаў TYT.BY, Еўрарадыё і інш, сустрэча з рэжысёрамі беларускага дакументальнага кіно, джазавы канцэрт Паўла Аракеляна.