Вторник, 9 Сентября 2025
Загрузка карты ....

Когда:
08.12
18:00 - 22:30

Где:
Кальянная № 4 (ул. К. Маркса, 10)


Кошт: Уваход вольны
34mag.net і Euroradio.fm зноўку едуць у Гродна!Гэтым разам са шпіёнскім баевіком ад беларускага рэжысёра Кірыла Нонга. «Здымаць на паражэнне» – гэта некамерцыйнае кіно з паўнавартаснымі пагонямі і перастрэлкамі, якаснымі здымкамі, агучкай і мантажом. Кіно пра любоў да кіно і яго дыфузію з рэальнасцю. «Малады рэжысёр шукае грошы для шпіёнскага баевіка, але атрымлівае адмову ад усіх прадзюсараў, – распавядае Крыс пра замут стужкі. – Страціўшы надзею, хлопец крадзе кінаабсталяванне, каб зняць фільм уласнымі сіламі. Нечакана яго вар’яцкія ўчынкі прыводзяць да канфлікту з сапраўднымі шпіёнамі. Цяпер яго задача – прыдумаць план, які дазволіць не толькі захаваць усім жыццё, але і зняць кіно, заснаванае на рэальным матэрыяле».
Кірыл Нонг – малады беларускі рэжысёр з адукацыйным бэкграўндам ад New York Film Academy. Паспеў ужо зняць некалькі кліпаў, камерцыйных і гумарыстычных рэкламных ролікаў, а таксама невялічкі фільм на iPhone 4. «Здымаць на паражэнне» – яго першая поўнаметражная праца, знятая «без якой-небудзь матэрыяльнай базы». Як гэта ўдалося і колькі каштавала, распавядзе ён сам пасля паказу.