Когда:
14.03
19:00
Где:
ОО «Центр«Третий Сектор» (ул.Буденного 48)
МОВА НАНОВА — бясплатныя курсы беларускай мовы. Існуюць са студзеня 2014 года. Запачаткаваныя ў Менску філолагам Алесяй Літвіноўскай і журналістам Глебам Лабадзенкам. Мэта курсаў – неакадэмічнае вывучэнне мовы. Уся інфармацыя — лексіка і граматыка — падаецца праверанай і пісьменнай у цікавай інтэрактыўнай форме.
Вы жадаеце лепш ведаць беларускую мову? Хацелі б пачаць размаўляць на ёй, але не ўпэўнены ў сваіх ведах і таму дагэтуль не карысталіся ў паўсядзённых зносінах? Курсы “Мова нанова” – маленькі, але такі патрэбны крок, каб правільна вывучыць родную мову.
Першы занятак-прэзентацыя адбудзецца у офісе грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”.
Больш інфармацыя для азнакамлення на сайце http://www.movananova.by/